Логотип сайта

Битва при Балатоне. Разгром немецких танков.

Смотреть онлайн

Скачать видео бесплатно

Описание

Опубликовано: 2015-03-06T10:33:26.000Z

Продолжительность: 00:21:31

Зимой 1945 года Красная Армия громит немецкие войска на всех фронтах.
13 февраля взят Будапешт. Следующей целью на южном пути к Берлину значится Вена.
Опасность захвата нависает над последними нефтяными месторождениями у озера Балатон, с их утратой Рейх остаётся без нефтепродуктов.
Несмотря на прямую угрозу Берлину, Гитлер перебрасывает под Балатон элитную 6-ю танковую армию СС. Советским соединениям между Балатоном и Дунаем предстоит выдержать мощный удар, в который немцы вложили последние резервы и отчаяние обречённых!
Скачайте бесплатно мобильное приложение WGTV на Android - . и iPhone -
Подписывайтесь, и это поможет выпускать видео гораздо чаще! Спасибо, друзья!
Ищите нас в социальных сетях и общайтесь без преград:
ВКонтакте:
Facebook:
Twitter:
Одноклассники:
Заходите и играйте с нами уже сегодня!

— Не хвалюйцеся, гер гаўптман, неўзабаве будзем на месцы. 24 лютага 1945 года група выведвання капітана Леаніда Кусянко́ва рапартавала ў штаб 26-й арміі з-за лініі фронту: Тэрмінова! Мацюшыну. У раёне Се́кешфе́хервар заўважылі перамяшчэнне бранятэхнікі да горада ў колькасці не меней за 60 танкаў і 40 бронетранспарцёраў. Узмацнілася патруляванне на дарогах. Усе прыкметы кажуць, што супраціўнік запланаваў буйны контрнаступ..

Кусянкоў. Тэрмінова. Кусянкову. Вяртанне групы выведвання звярнуць. Загадваю: вызначыць колькасць бранятэхнікі, засяроджанай між горадам Секешфехервар і возерам Балатон. Для выяўлення планаў супраціўніка ўзяць языка ў годнасці не ніжэй за га́ўптмана. Пра вынікі рапартаваць не пазней за 26 лютага..

Мацюшын. Што там такое? А, халера! Толькі гэтага не хапала… Не турбуйцеся, гер гаўптман, гэта ўсяго толькі гнілое дрэва. Я зараз прыбяру… Асцярожна! Засада! «Балатон. Гібель панцэрвафэ» Узімку 1945 года Чырвоная Армія б’е нямецкія войскі на ўсіх франтах..

13 лютага ўзялі Будапешт. Наступнаю цэллю на паўднёвым шляху да Берліна значыцца Вена. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання аддае загад падрыхтаваць новую наступальную аперацыю. Становішча гітлераўскай Германіі робіцца адчайным. Са стратаю Венгрыі Германія пазбаўляецца значнай часткі прамысловасці. Небяспека захопу навісае над апошнімі нафтавымі радовішчамі ля возера Балатон: страціўшы іх, Рэйх застаецца без нафтапрадуктаў. Нягледзячы на непасрэдную пагрозу Берліну,.

Гітлер перакідвае пад Балатон элітную 6-ю танкавую армію СС. Менавіта ёю пры падтрымцы 6-й палявой і 2-й танкавай армій ён плануе нанесці поўную паразу ўсяму паўднёваму флангу савецкіх войскаў. Гітлер надаваў гэтай бітве выключнае значэнне. Адкінуўшы Чырвоную Армію ад Балатона, немцы зацягнулі б вайну на некалькі месяцаў. Савецкім злучэнням між Балатонам і Дунаем трэба было вытрымаць магутны ўдар,.

У які немцы ўклалі апошнія рэзервы і адчай асуджаных на паразу! Даклады выведкі пра канцэнтрацыю цяжкае нямецкае бранятэхнікі за Балатонам у Стаўцы сустрэлі з недаверам. Найбольш баяздольныя войскі Вермахта, калі падумаць, мусілі сцягвацца да Берліна. Начальнік 3-га Украінскага фронту Фёдар Талбу́хін атрымаў вырашэнне Стаўкі: не спыняючы падрыхтоўкі да наступу на Вену, правесці абарончую аперацыю.

І разграміць нападніка. Нягледзячы на тое, што ў распараджэнні фронту мелася да 200 спраўных танкаў Т-34 і «Шэрманы», гэтага было зусім не дастаткова, каб выраўняць сілы. І тады штаб Талбухіна зрабіў стаўку на артылерыю і стралковыя злучэнні. План аперацыі прадугледжваў арганізацыю абароны па стадыях. Глыбіня абароны даходзіла да 30 км. У першай лініі,.

Якая пачыналася непасрэдна побач з супраціўнікам, знаходзіліся перадавыя часткі. На адлегласці да 10 км пралягала другая лінія. У гэтых межах нямецкі наступ мусяць стрымаць сілы агульнавайсковых армій. Перад імі стаяла задача змучыць супраціўніка, знішчыць найбольшую колькасць тэхнікі. Кірунак на Будапешт і левы бераг Дуная прыкрывала трэцяя лінія. Ейныя войскі падпарадкоўваліся непасрэдна штабу фронту..

Да трэцяе лініі падцягнулі два танкавыя корпусы і 1-ы гвардзейскі механізаваны корпус. Танкі і самаходныя гарматы трох карпусоў Талбухін пакінуў як рухавую рэзерву на выпадак прарыву армейскага рубяжа і каб захаваць бранятэхніку для наступу на Вену. У пачатку сакавіка артылерыйскі дывізіён капітана Пятра Мі́хіна высунулі на пярэдні край абароны. Месяцам раней пад Будапештам ягоны дывізіён ужо адбіваў атаку танкаў,.

Падбіў дзевяць, але астатнія прарваліся ў размяшчэнне і раздушылі гарматы тракавымі пасамі; загінуў амаль увесь асабовы склад… Удалечыні чуўся гул шматлікіх матораў. Нямецкая бранятэхніка падцягвалася ўсё бліжэй да лініі фронту. Камандзір дывізіёна прыслухоўваўся да гэтых гукаў, і сэрца сціскалася. Ён усёю душою хацеў, каб новае папаўненне дажыло да перамогі,.

А не загінула пад тракамі «панцараў». Перад наступам немцы засяродзілі ля Балатона болей за 800 спраўных танкаў і штурмавых гармат, у тым ліку 429 «Пантэр» і 104 «Каралеўскія тыгры» — нашмат болей, чым чакала савецкае камандаванне. У танках і штурмавых гарматах Вермахт забяспечыў у Балатоне больш чым двухразовую перавагу,.

У колава-тракавых бронемашынах — абсалютную перавагу, прычым нямецкія танкі былі істотна больш важкімі за савецкія і амерыканскія. Найбольш баяздольным злучэннем — 6-ю танкаваю арміяй СС — камандаваў обергрупэнфюрэр СС Ёзэф Дзітрых, вядомы пад мянушкаю «Зэп». Арыстакратычны генералітэт яго не надта паважаў. Як казаў генерал-фельдмаршал фон Ру́ндштэдт,.

Дзітрых быў «рашучым, але тупым камандзірам», да таго ж, кепска цяміў у мапах. Але для аперацыі на Балатоне Зэп быў дасканалым кандыдатам. Ён меў харызму, здольнасць цалкам завабіць за сабою падначаленых. «Я веру ў поспех, — пісаў у дзённіку обершарфю́рэр СС Эрнст Баркман з танкавае дывізіі «Дас Райх» 6-й арміі Зэпа Дзітрыха. —.

У рускіх няма каму ваяваць. Іхнія дывізіі пабітыя. У іх засталіся жаўнеры другога гатунку — параненыя або раней прызнаныя непрыдатнымі. Рускія набіраюць навабранцаў на дзікіх азіяцкіх ускраінах альбо на заходніх землях — і тыя не жадаюць паміраць за бальшавікоў». («Раўнуй!») Сапраўды, («Зважай!») пасля лютаўскіх баёў танкавыя часткі панеслі страты..

У батальёне капітана Васіля Бру́хава са 170-й танкавай брыгады не засталося ані танкаў, ані асабовага складу. Ён, лёгка паранены, збег са шпіталя на фронт. Брыгада атрымала лёгкія самаходкі СУ-76 і адноўленыя Т-34-76, да іх — папаўненне з неабстраляных навабранцаў. Але эсэсавец дарма іх недаацэньваў. У сакавіку большасць спраўных танкаў.

Утварыла адну брыгаду на выпадак ліквідацыі прарыву. 18-ы танкавы корпус заняў пазіцыю за возерам Ве́ленцэ. Механізаваны корпус з «Шэрманамі» адвялі да Дуная, у якасці рэзервы і апошняй лініі абароны на ўсходзе. 23-і танкавы корпус знаходзіўся на паўночным флангу, прыкрываючы кірунак на Будапешт. У ім ацалела ўсяго 20 танкаў — менш, чым мусіць быць у танкавай брыгадзе..

План нямецкага наступу пад паэтычнай назваю «Вясновае абуджэнне» адштурхоўваўся ад перавагі ў бранятэхніцы і прадугледжваў тры адначасовыя ўдары. Галоўны з іх рыхтаваўся з плацдарма паміж азёрамі Балатон і Ве́ленцэ сіламі эсэсаўскай танкавай арміі пры падтрымцы 6-й агульнавайсковай арміі. З поўдня наносіліся два дапаможныя ўдары. Немцы разлічвалі рассекчы баявыя парадкі 3-га Украінскага фронту і разбіць яго..

У іх былі ўсе магчымасці дасягнуць мэты. Схаваць армаду цяжкіх танкаў на рубяжы Балатон — Веленцэ немцам, нягледзячы на строгія меры таемнасці, не ўдалося. У выніку на гэтым танканебяспечным кірунку савецкае камандаванне размясціла асноўную масу артылерыі. На поўдні Венгрыі абарону трымалі падначаленыя Талбухіна 3-я югаслаўская і 1-я балгарская арміі. Але начальнік з адчаем разумеў, што істотную перавагу супраціўніка ў цяжкай бранятэхніцы амаль ніяк нельга кампенсаваць..

«Балатон. Гібель панцэрвафэ» Нямецкая аперацыя пачалася ў ноч на 6 сакавіка двума дапаможнымі ўдарамі на поўдні. 2-я танкавая армія Вермахта рушыла на Капашва́р. Пад націскам немцаў абарону 1-й Балгарскай арміі прарвалі. Злучэнні нямецкіх хаўруснікаў — венгерскія і баснійскія фарміраванні — фарсіравалі раку Дра́ву і занялі стратэгічна важны плацдарм на левым беразе. Атака з поўдня стала непрыемнаю неспадзяванкаю для савецкага камандавання..

Асноўны ўдар немцаў чакаўся на поўнач ад Балатона. І ён не прымусіў сябе доўга чакаць. Наступ пачаўся а 9-й раніцы. Пасля паўгадзіннае артылерыйскай падрыхтоўкі у бой рушылі танкі Зэпа Дзітрыха. Але гэтым разам «непрыемная неспадзяванка» чакала экіпажы элітных танкавых злучэнняў немцаў. Обершарфю́рэр Баркман запісаў у дзённіку: «Іваны падрыхтавалі мноства пастак. Рускія гарматы стаяць адкрыта,.

І як толькі мы знішчаем іхнія батарэі, яны адкрываюць агонь збоку. Мы перамагаем, але не ўяўляем, адкуль рускія выскачаць наступным разам!» Злева танкі! Танк бачу! Прыцэл восем! Прыцэл восем. Бранябойным набівай! Асам 6-й танкавай арміі СС.

На ўласны досвед давялося паспрабаваць тактычную нарыхтоўку рускіх — артылерыйскі прыём пад назваю «агнявы мяшок». Арыенцір — злева самотнае дрэва! Дывізіён з двух або трох батарэй у цэнтры пазіцыі называўся «прынадаю». Рэй прыцэл восем! Набіта! Агонь! Ён першым пачынаў весці агонь, раскрываючы сваю пазіцыю,.

І, па сутнасці, прымаў удар на сябе. Танкі ішлі наперад, павярнуўшы да «прынадных» батарэй лабавую, самую магутную браню — у «Каралеўскіх тыграў» яна дасягала таўшчыні 150 мм. Агонь! Смяротны двубой вёўся ў няроўных умовах. Асколачна-фугасныя снарады танкаў, нават калі разрываліся побач з разлікам, асуджалі яго на верную гібель….

Прыцэл шэсць! Прыцэл шэсць… Гармата! Трапны і часты агонь артылерыі — адзіны ратунак: ён дазваляе калі не знішчыць, дык хаця б пашкодзіць цяжкую тэхніку супраціўніка, разбіць шасі… Прыцэл шэсць… Гармата!.

Калі танкам заставалася пераадолець апошнія сотні метраў да дывізіёна-прынады, немцы нечакана атрымлівалі ўдар з засады. Палявыя гарматы і самаходкі, добра замаскіраваныя і прадбачліва размешчаныя з флангаў, цэлілі ў бартавую браню, больш уразлівую ў параўнанні з лабавою. Такім чынам, цяжкая тэхніка ворага, апынуўшыся ў «агнявым мяшку»,.

Абстрэльвалася адразу з трох кірункаў. Самаадданасць «прынадных» разлікаў дазволіла істотна затрымаць эсэсаўскі танкавы клін і нанесці першыя страты. За кошт выключнае канцэнтрацыі «Тыграў» і «Пантэр» — да 50 штук на кіламетр паласы наступу — Зэпу Дзітрыху ўдалося прарваць першую лінію абароны савецкіх дывізій. Поспехі 2-й танкавай арміі на поўдзень ад Балатона былі больш сціплымі. Капітан Пётр Міхін, адбіваючы танкавую атаку, страціў гарматы,.

Атрымаў кантузію ад разрыву фугаса, але застаўся жывым. Ад самага пачатку нямецкая аперацыя дала збой. Супраціў савецкіх войскаў быў нашмат магутнейшым, чым чакалася. Да таго ж, Зэпу Дзітрыху ў вузкай прасторы між Балатонам і Веленцэ не ўдалося кінуць у бой усю 6-ю армію: 2-й танкавы корпус СС пачаў рухацца толькі ўвечары. Упушчанае ўдзень немцы спрабавалі нагнаць уначы..

Танкі, САУ і бронетранспарцёры эсэсаўцаў мелі прылады начнога бачання — аптычныя трубы агляду і інфрачырвоныя пражэктары. На Балатоне гэтыя прылады ўпершыню масава ўжываліся на танках. Начныя баі працягваліся ў раёне канала Шарвіз. Савецкі бок інфрачырвоных прыладаў не меў, месца бітвы спрабавалі асвятліць ракетамі і снарадамі з піратэхнічным набоем. Гэта дапамагло толькі часткова і раскрыла пазіцыі абаронцаў..

У першыя суткі баёў Чырвоная Армія была вымушаная пакінуць важны населены пункт Шэрэге́льеш на ўсход ад возера Веленцэ. Але немцам не ўдалося галоўнае — прарвацца ўглыб абароны! Начальнік фронту захаваў поўны кантроль над войскамі, не было ані панікі, ані дэзарганізацыі. На другі дзень аперацыі нямецкія танкі рушылі на ўсход ад Шэрэгельеша, на пазіцыі савецкага 18-га танкавага корпуса..

Фёдар Талбухін загадаў арганізаваць контратаку. У ёй удзельнічалі ўсе рэзервы корпуса, у тым ліку атрыманыя ў гэты ж дзень з рамонту 20 «трыццацьчацвёртых» з ненавучанымі экіпажамі. Каб адбіць контрудар, немцы выкарыстоўвалі самаходныя ўстаноўкі: у 6-й арміі СС гэта былі «Насхо́рны», «Ма́рдэры» і «Ягдпантэ́ры». Па-ранейшаму дзейсна працавалі правераныя «Шту́гі»: дзякуючы нізкаму профілі яны былі мала прыкметнымі, у іх было складаней патрапіць..

«Мы адбіліся ад Іванаў, — пісаў у дзённіку Эрнст Баркман, чый энтузіязм прыкметна паменшыўся. — Але яны шалёна ўпартыя!». Толькі на трэці дзень нямецкія танкі прарвалі галоўную паласу абароны на ўсход ад Веленцэ і ўшчыльную наблізіліся да франтавога, апошняга рубяжа. Да горада Дунафёльдвар і берага Дуная авангарду засталося каля 25 км..

Талбухін узмацніў 18-ы танкавы корпус самаходнай артылерыяй і перакінуў яго на самае вастрыё нямецкага ўдару. З успамінаў камбата Васіля Брухава: «Камандзір дывізіёна СУ-100, прысланага на ўзмацненне брыгады за дзень да гэтага, дакучліва прасіў у камандзіра брыгады дазволу адкрыць агонь. Толькі падпусціўшы немцаў на 500 метраў, камандзір даў сігнал. Наша абарона ажыла..

Адкрылі агонь усе танкі, самаходныя ўстаноўкі і супрацьтанкавыя гарматы. Пачаўся люты, смяротны бой». Налева 90, поўны! «Трыццацьчацвёртыя» рушылі наперад, каб не заставацца нерухомымі мішэнямі у прыцэлах варожых наводчыкаў. Злева танк супраціўніка! Злева 20!.

Бранятэхніка сышлася ўшчыльную і змяшалася. Экіпажы вялі агонь з мінімальных дыстанцый. Наперад малым. Тут усё вырашала рэакцыя і дакладнасць стрэлу. Стрэл! Бранябойны! У густым дыме, у затопе экіпажы Т-34-х выкарыстоўвалі дзве несумнеўныя перавагі машыны: меншы ўдзельны ціск на грунт.

І хуткі паварот вежы. Праз марудлівы паварот вежы і правальванне ў грузкую жыжку немцы страцілі дзясяткі баявых машын. У гарачцы бою камбат Брухаў загадаў скінуць газ і адчыніў люк камандзірскае вежкі: («Стоп машына!») у дыму бачнасць упала да дзясяткаў крокаў. «Пантэра» з’явілася злева; ейны камандзір таксама спрабаваў хоць нешта ўгледзець..

Ён павярнуўся, толькі калі дызель без глушыцеля зароў на поўных абаротах: Брухаў прыціснуўся да прыцэла і загадаў механіку-кіроўцу паварочваць машыну ілбом да ворага. У гармаце — бранябойны снарад. Заставаліся лічаныя секунды, пакуль пяціметровая гармата «Пантэры» скончыць паварочваць: з такой мізэрнай адлегласці яна праб’е «трыццацьчацвёрты» у любым месцы корпуса. Танк хістануўся, заціх на імгненне —.

Каб можна было стрэліць дакладна. Як толькі грукат напоўніў корпус, механік націснуў на газ. Доўга спыняцца — смяротна небяспечна, таму капітан не паспеў разгледзець аранжавае кола ад прабоіны на плямістай брані «Пантэры». З успамінаў камандзіра экіпажа танка «Тыгр» унтэрштурмфюрара СС Фрыца Каўэраўфа: «З правай часткі танка пачуўся гук разадранага металу. Вакол пачалі мільгацець асляпляльна-белыя іскры. У баявое аддзяленне ўварваўся гучны свіст і гул,.

Нас уразіла яскравае, гарачае, бліскучае полымя. Лёгкія напаўняліся паветрам, пазбаўленым кіслароду; кроў шалёна струменілася па шыі і мазгах. Мы вываліліся з танка з трохметровае вышыні люка вежы і на руках адпаўзлі далей ад корпуса». Кінуўшы паміж Дунафёльдварам і Шэрэгельешам 10 знішчаных і 14 падбітых танкаў, эсэсаўцы вымушаныя былі адступіць..

Гэтая бітва стала першаю танкаваю перамогаю савецкіх войскаў падчас Балатонскае аперацыі. Але на іншых участках немцы працягвалі прасоўвацца. Маршал Талбухін рапартаваў у Стаўку пра пагрозлівае становішча ў цэнтральнай частцы фронту і папрасіў падмацаванняў з поўначы Венгрыі са складу 2-га Украінскага фронту. Стаўка адмовіла. Талбухіну прапанавалі манеўраваць наяўнымі сіламі..

Становішча складвалася адчайнае… «Балатон. Гібель панцэрвафэ» Гітлер лічыў, што 6-я танкавая армія СС і ўся група армій «Поўдзень» знаходзяцца ў кроку ад перамогі. Адзін удар — і рускіх можна будзе адкінуць ад нафтавых палёў. Раніцаю 9 сакавіка фюрэр загадаў прарвацца да Дуная на працягу сутак. Немцы нанеслі ўдар на паўднёвы захад,.

У кірунку гарадка Шыманторня. У атацы ўдзельнічалі да 450 танкаў і штурмавых гармат, сотні бронетранспарцёраў. Трэслася зямля, паветра трымцела ад гулу мноства матораў. Танкавыя і артылерыйскія гарматы літаральна змяшалі з зямлёю паласу абароны 35-га гвардзейскага стралковага корпуса. Бітва ўвайшла ў вырашальную фазу. Маршал Талбухін кінуў у бой.

Усе рэзервы двух агульнавайсковых армій, якія знаходзіліся ў тым раёне, усе танкавыя злучэнні, агаліўшы іншыя кірункі. Капітан Брухаў вывеў батальён на пазіцыю і не спяшаўся атакаваць. Танкавая брыгада заняла выгоднае ўзвышша, адкуль прастора прастрэльвалася на паўтара кіламетра. Убачыўшы танкі, немцы спынілі націск. Яны манеўравалі ўздоўж лініі савецкай абароны і вышуквалі слабое месца..

Час быў на баку Чырвонай Арміі: войскі працягвалі прыбываць. Абпал канала займалі пазіцыі артылерыйскія батарэі, якія забяспечвалі колькасную перавагу над немцамі. Нерашучасць эсэсаўцаў тлумачылася проста: каб скараціць страты, танкавую атаку перанеслі на ноч, каб выкарыстаць інфрачырвоную оптыку. Немцы спадзяваліся паўтарыць поспех ля Шэрэгельеша,.

Але пралічыліся. На ўсходнім беразе канала раптам запаліліся зенітныя пражэктары. Экіпажы «панцараў» не толькі не атрымалі перавагі — яны бачылі цэлі горш, чым савецкія танкісты і артылерысты! Ані ў гэты, ані ў наступныя дні немцам прарвацца да Дуная не ўдалося. Савецкія жаўнеры, якія на думку эсэсаўскай эліты былі другога гатунку,.

Адбілі напад самых магутных у свеце цяжкіх бранятанкавых сіл. Савецкія войскі не толькі стрымалі атакі супраціўніка, але і падрыхтавалі наступальную аперацыю. Яна пачалася без аператыўнае паўзы і завяршылася поўным выгнаннем немцаў з Венгрыі. Прастору ад Балатона да альпійскіх перадгор’яў запаланілі згарэлыя «Тыгры» і «Пантэры». Тады і нарадзілася сумна вядомая фраза Зэпа Дзітрыха: «Маю́ танкавую армію называюць шостаю, бо ў ёй засталося ўсяго шэсць танкаў…».

Мала якая з бітваў Другой Сусветнай вайны мела такія наступствы. Армія Рэйху страціла крыніцу паліва. Танкавая эліта нацысцкае Германіі спыніла сваё існаванне, неўзабаве мусіла здацца Вена, для абароны Берліна захаваліся толькі дробныя рэшткі ранейшых танкавых армад. Немцы тэрмінова эвакуіравалі з Усходняй Прусіі ўсіх коней — вярталіся да коннай цягі.

Сандомирский плацдарм. Истребители

Сандомирский плацдарм. Истребители "Тигров". Перва

Решающая танковая битва на Курской дуге

Решающая танковая битва на Курской дуге

венгров не брали в плен 2015

венгров не брали в плен 2015

Штрафная душа

Штрафная душа

Истребительные бои -- Неравные шансы

Истребительные бои -- Неравные шансы

Подлодка Курск, что же случилось на самом деле?

Подлодка Курск, что же случилось на самом деле?

Бой с грузинским флотом 10 августа 2008 г.

Бой с грузинским флотом 10 августа 2008 г.

Штурм самой неприступной крепости Третьего рейха - Кёнигсберг

Штурм самой неприступной крепости Третьего рейха -

ФИЛЬМ 2019 РАЗВЕРНЕТ ТАНК! ** ПЕРЕХОД ** Военные фильмы 2019 новинки HD 1080P

ФИЛЬМ 2019 РАЗВЕРНЕТ ТАНК! ** ПЕРЕХОД ** Военные ф

Поделиться